DeepSeek Harness Remote
DeepSeek Harness Remote 可将手机或另一台电脑与你运行 DeepSeek Harness 的电脑安全连接,随时随地继续你的工作,方便随时查看进度并继续工作。
AI 翻译
尚未检测到更新。GitHub 发布版本后会显示在这里。
个人 GitHub 账号下公开仓库的所有者可以登录并验证所有权,自行管理介绍,无需管理员批准。
登录并生成验证文件,在 30 分钟内将其提交到此仓库的默认分支。其他分支或分叉仓库中的文件无效。然后在下方检查文件,即可无需管理员批准直接管理项目。请保留文件以维持管理权限。
如需登录,将前往登录页面。登录后请回到此处,再次点击所选的验证按钮。
在项目文件夹中运行 /nomorevibe verify,即可验证所有权并自行管理介绍。
一分钟完成验证Паўнаэкранны таймер для паэтычнага слэму ў стылі вышыванкі
翻译准备中
取自仓库 README
正在加载完整 README。
查看完整 README ↗Паўнаэкранны таймер для паэтычных слэмаў, адкрытых мікрафонаў, пітчаў, дэбатаў і любых выступаў з рэгламентам. Вялікія лічбы, якія відаць з апошняга рада, арнамент у стылі вышыванкі, папярэджанні перад канцом і сігнал, калі час скончыўся. Працуе без інтэрнэту, ставіцца як дадатак, наладжваецца спасылкай.
Жывая версія: https://timer.itbeard.com
| Светлая тэма | Апошнія секунды | Час выйшаў |
|---|---|---|
| Этапы | Перабор часу | Налады |
|---|---|---|
M. Сігналы плануюцца ў аўдыякантэксце наперад, таму гучаць своечасова, нават калі ўкладка ў фоне.1–9 задаюць хвіліны, стрэлкі дадаюць ці адымаюць час, у тым ліку падчас адліку.performance.now(), экран не гасне падчас адліку (Wake Lock), клавішы працуюць у любой раскладцы, налады захоўваюцца ў браўзеры.| Клавіша | Дзеянне |
|---|---|
Space | Старт / паўза |
Enter | Перазапуск бягучага этапу |
R | Скід |
Shift + R, Home | Да першага этапу |
N, PageDown | Наступны этап |
P, PageUp | Папярэдні этап |
1…9, 0 | Хуткі выбар хвілін (0 = 10), калі таймер спынены |
↑ / ↓ | ± 1 хвіліна |
← / → | ± 10 секунд |
M | Выключыць / уключыць гук |
F | На ўвесь экран і назад |
S або , | Налады |
Esc | Закрыць налады |
Стрэлкі ў спыненым таймеры мяняюць працягласць этапу, у запушчаным — час, што застаўся. Клавішы спрацоўваюць па фізічным размяшчэнні, таму R, F, S працуюць і ў беларускай ці рускай раскладцы.
Усё, што ёсць у наладах, можна задаць параметрамі ў адрасе. Кнопка «Скапіяваць спасылку з наладамі» робіць гэта сама, але спасылку можна напісаць і ўручную:
https://timer.itbeard.com/?seq=Паэт=3:00,Журы=1:00&warn=60,15&over=1
| Параметр | Прыклад | Што робіць |
|---|---|---|
t | t=3:00 | працягласць: 3 — тры хвіліны, 0:30, 1:30:00 |
seq | seq=Паэт=3:00,Журы=1:00 | этапы, назвы неабавязковыя: seq=3:00,1:00 |
auto | auto=1 | аўтаматычна пачынаць наступны этап |
over | over=1 | пасля нуля лічыць перабор |
end | end=Дзякуй! | надпіс у канцы |
warn | warn=60,15 | папярэджанні, секунд да канца; warn= без значэння выключае іх |
sound | sound=0 | выключыць усе гукі; паасобку warnsound=0, endsound=0 |
tick | tick=1 | цікаць апошнія 10 секунд |
flash | flash=1 | успышка экрана ў канцы |
vol | vol=50 | гучнасць, 0–100 |
title | title=Open+mic | загаловак на экране |
theme | theme=light | dark, light або system |
accent | accent=2a6fb0 | акцэнтны колер |
orn | orn=0 | без арнаменту |
lang | lang=en | мова інтэрфейсу: be або en |
mode | mode=stopwatch | секундамер; warn тады азначае адзнакі ад старту |
display | display |
Параметры дзейнічаюць на гэтую сесію і захоўваюцца, калі націснуць «Захаваць» у наладах.
S, задайце рэгламент і праверце гук кнопкай «Праверыць».F, каб разгарнуць таймер на ўвесь экран. Кнопкі і курсор схаваюцца праз тры секунды самі.Enter для перазапуску або Space для старту. Выступоўцу далі лішнія паўхвіліны: тройчы →.Два экраны: у наладах націсніце «Адкрыць экран для залы», перацягніце новае акно на праектар і разгарніце яго клавішай F. Кіруйце з першага акна: стан сінхранізуецца імгненна, гук грае толькі ў акне кіравання.
Парады:
Space гэта разблакуе, але лепш праверыць гук загадзя.Спампуйце рэпазіторый і адкрыйце index.html у браўзеры. Сервер і зборка не патрэбныя.
git clone https://github.com/it-beard/timer.git
open slam-timer/index.html
Жывая версія працуе афлайн пасля першага адкрыцця: service worker кэшуе старонку, скрыпты і шрыфты. У Chrome, Edge і Safari таймер можна ўсталяваць як дадатак праз меню браўзера.
Каб размясціць сваю копію, зрабіце форк і ўключыце GitHub Pages для галіны main (Settings → Pages).
:root і :root[data-theme="light"] у пачатку style.css.MOTIF у script.js: # асноўны колер, o дадатковы, . пуста. Схема паўтараецца па гарызанталі.DEFAULTS у script.js.strings.js. Скапіюйце блок en, перакладзіце і дадайце <option> у index.html.VERSION у sw.js, інакш браўзеры з кэшам убачаць новую версію толькі пасля яго абнаўлення.index.html разметка і дыялог наладаў
style.css стылі, тэмы, анімацыі
script.js таймер, гук, арнамент, клавіятура, налады, сінхранізацыя вокнаў
strings.js пераклады інтэрфейсу
sw.js service worker для афлайну
manifest.webmanifest маніфест дадатку
fonts/ Playfair Display (OFL)
icons/ іконкі дадатку
screenshots/ скрыншоты для гэтага README
Патрэбны сучасны браўзер: Chrome і Edge 111+, Firefox 113+, Safari 16.4+. Wake Lock працуе ў Chrome, Edge, Safari 16.4+ і Firefox 126+; у іншых браўзерах таймер працуе, але экран можа згаснуць па сістэмным таймаўце.
| экран для залы без кнопак і гуку |